Барыс Хамайда выйшаў павіншаваць віцяблян з Днём Волі — і яго затрымалі

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер выйшаў да дома №28 на вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае беларускія выданні.

Сёння Барыс Хамайда ўзяў з сабой выяву «Пагоні» — каб нагадаць мінакам пра свята, паведамляе «Радыё Рацыя».

Аднак Барыс Хамайда толькі паспеў раскрыць свой бел-чырвона-белы парасон, як да яго падышлі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС і загадалі збірацца ў пастарунак.

Спадар Хамайда абяцаў выйсці на сувязь, калі яго адпусцяць на волю, але вельмі часта затрыманні 25-га сакавіка заканчваліся для яго арыштамі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: