Барысаў. Пікет за адстаўку міністра абароны забаранілі

Барысаўскі выканкам адмовіў Алегу Мацкевічу ў правядзенні пікета 30 кастрычніка. На пікеце праваабаронца хацеў патрабаваць адстаўку міністра абароны і прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата ў Печах.


Мэта пікету была — патрабаваць адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.

Падставай для адмовы стала тое, што праваабаронца яшчэ да атрымання дазволу распаўсюдзіў у інтэрнэце інфармацыю пра будучы пікет, а гэта з'яўляецца парушэннем арт. 8 гл.2 Закона "Аб масавых мерапрыемствах у РБ".

Алег Мацкевіч плануе абскарджваць гэтае рашэнне ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце.

Нагадаем, што 13 кастрычніка праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч накіраваў у гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на цэнтральнай плошчы горада, насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай для гэтага стала трагічная гібель салдата ў барысаўскіх Пячах.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: