Бастунец: Пакуль у справе «беларусафобаў» мы бачым парушэнне свабоды выказвання

У матэрыялах затрыманых у нашай краіне аўтараў «Рэгнума» Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне журналісцкай этыкі, але не крымінальнага заканадаўства.
Андрэй Бастунец, фота Алеся Пілецкага

Андрэй Бастунец, фота Алеся Пілецкага


 Дакладна не вядома, якія публікацыі сталі падставай для арышту Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнкі. Але калі гаворка ідзе пра тыя іх артыкулы, якімі выказвае незадаволенасць міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у сваім лісце расійскаму калегу Міхаілу Швыдкому, то бачым сітуацыю “адзін недарэчны сказ ― трое арыштаваных”. Такое меркаванне выказаў у эфіры Еўрарадыё старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.

“У гэтым публікацыях можна знайсці, у асобных ― не ва ўсіх, пэўныя парушэнні закону ці журналісцкай этыкі. Але калі гаворка ідзе пра парушэнні Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, то тут я гэтага не бачу. Затое мы зараз бачым невымяральнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў свабоду выказванняў і меркаванняў”, ― кажа Бастунец.

Па словах старшыні БАЖ, “права мусіць быць адзіным маштабам і калі мы выступаем супраць затрымання Анджэя Пачобута ці Эдуарда Пальчыса, то неабходна быць лагічнымі і гэткую ж пазіцыю займаць і ў астатніх сітуацыях”. А таму, калі ў матэрыялах следства не з’явяцца іншыя публікацыі, дзе сапраўды будзе парушэнне крымінальнага заканадаўства, ці якая парнаграфія, то Беларуская асацыяцыя журналістаў, не выключае Бастунец, можа і выступіць у абарону затрыманых аўтараў "Рэгнума".

Цалкам размову Змітра Лукашука са старшынёй БАЖ Андрэем Бастунцом у эфіры Еўрарадыё можна паслухаць тут.


euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-12-14 12:23:03
Згодзен з тым, што журналісцкую этыку гэтыя рабяты парушалі, а крыміналу ў іх публікацыях не бачу (праўда, чытаў не ўсё). Вітаю імкненне А. Бастунца адмовіцца ад "двайных стандартаў". Гл. таксама: http://belisrael.info/?p=8765

Больш цікавага на «Новым Часе»: