БАЖ: 12 сакавіка было затрымана 19 журналістаў і блогераў, 5 будуць судзіць

Паводле падлікаў БАЖ, цягам 12 сакавіка былі затрыманыя 19 журналістаў і блогераў. Пяцёра з іх, у тым ліку і журналістка «Радыё Свабода» Галіна Абакунчык, правялі ноч за кратамі, чакаючы суду.

Акцыя супраць дэкрэту №3 у Бабруйску 12 сакавіка 2017 году

Сярод журналістаў, затрыманых 12 сакавіка, — супрацоўнікі інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», інтэрнэт-выдання «Наша Ніва», парталаў Tut.by і «Народныя навіны Віцебска», «Радыё Свабода».

«Тое, што адбылося, нагадвае 2011 год, калі падчас “маўклівых акцый” затрымлівалі журналістаў, каб яны не “рабілі карцінкі”. Тая самая логіка дзейнічае і сёння, калі журналістаў затрымліваюць, каб перашкодзіць распаўсюду інфармацыі пра тое, што адбываецца ў рэгіёнах. У Воршы міліцыянты так і казалі, што затрымліваюць журналістаў, бо тыя здымаюць, робяць анлайн-стрымы. Зразумела, што гэта ўсё не падабаецца міліцэйскім чынам», — сказаў Бастунец.

Ён паведаміў, што БАЖ будзе юрыдычна дапамагаць усім затрыманым журналістам і блогерам. Таксама арганізацыя з нагоды затрыманняў звернецца ў міліцыю і пракуратуру.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: