БАЖ абураная затрыманнем блогераў

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выступіла з адмысловай заявай наконт нядаўніх падзеяў, у якой выказвае абурэнне затрыманнямі блогераў і аўтараў тэлеграм-каналаў ды заклікае ўлады выконваць міжнародныя стандарты і абавязальніцтвы.
Блогер Сяргей Пятрухін

Блогер Сяргей Пятрухін

Цягам апошніх дзён у Беларусі былі затрыманыя вядомыя палітычныя блогеры і аўтары тэлеграм-каналаў Ігар Лосік («Беларусь головного мозга»), Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Аляксандр Андрэеў («Орша для жизни»), Уладзімір Няронскі («Слуцк для жизни»), Уладзімір Цыгановіч (MozgON) і Сяргей Спарыш (актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Народная Грамада", які мадэраваў некалькі яе тэлеграм-каналаў), — адзначаецца ў заяве БАЖ.

Затрыманні блогераў, якім інкрымінуюць арганізацыю групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), адбыліся на фоне палітычных падзеяў і звязаныя з палітычнай грамадскай дыскусіяй.

Згодна з міжнароднымі стандартамі свабоды выказвання, менавіта свабода палітычнай дыскусіі мусіць быць найбольш абароненая.

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца міжнародных стандартаў і абавязальніцтваў у галіне свабоды выказвання.

Паводле

Прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: