БАЖ звярнулася да ААН па свабодзе выказвання

22 красавіка ГА «БАЖ» праінфармавала спецдакладчыка ААН па свабодзе пераканання і выказвання сп-ра Дэвіда Кэя (David Kaye) пра сітуацыю з пераследам журналістаў-фрылансераў у Беларусі, у прыватнасці – Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай.


Арганізацыя падкрэсліла, што іх справы слухаліся ў судах Гомельскай вобласці ўжо 12 разоў, 10 з якіх скончыліся непад’ёмнымі для журналістаў штрафамі. У выніку Жукоўскі пайшоў на экстраныя захады, зашыўшы сабе рот на знак пратэсту.  

ГА “БАЖ” просіць спецдакладчыка звярнуцца да беларускіх уладаў з заклікам спыніць пераслед фрылансераў і прыктыку пераследу і пакарання журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ.



У лютым г.г. арганізацыя звярталася да Дэвіда Кэя ў сувязі са збіццём журналіста Паўла Дабравольскага, згадваючы таксама і пра сітуацыю з фрылансерамі.

 

baj.by

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: