БХК шукае грамадзянаў, якія дапамогуць міліцыі працаваць лепш

"Беларускі Хельсінскі камітэт" пры падтрымцы Penal Reform Int рыхтуе правядзенне маніторынгу аддзяленняў міліцыі ў Мінску.



Дзяржава ніколі не зможа вырашыць усе праблемы самастойна, пра багі сістэмы ў першую чаргу паведамляюць яе карыстальнікі.

Мы хочам пратэсціраваць міліцыю як сэрвіс для людзей: як хутка здымуць трубку ў «102», як ідзе справа з паркоўкамі каля аддзяленняў, ці лёгка знайсці само аддзяленне і ці ёсць там узоры скаргаў ... Увогуле, усе дэталі, якія робяць любы сэрвіс зразумелым і камфортным.

З іншага боку, нам здаецца, важна разумець, у якіх умовах працуюць самі міліцыянеры. Таму што наўрад ці можна чакаць ад чалавека вялікай спагадлівасці, калі ён кожны дзень знаходзіцца ў сабачых умовах. Таму гэты фокус мы таксама пратэсціруем.

Для гэтага ў сярэдзіне жніўня (папярэдне) мы будзем маніторыць аддзяленні міліцыі ў Мінску. Потым раскажам міліцыі, якія багі мы ўбачылі і што можна паправіць за кошт разумнага падыходу, а не за кошт укладання велізарных грошай. Шукаем людзей, якія дапамогуць міліцыі стаць лепш.

Умовы:
Перш чым выйсці «ў поле» вы павінны прайсці адмысловы трэнінг.
Трэнінг пройдзе ў Мінскім раёне, 31 Ліпеня (выезд з Мінска ў 17.00) - 2 жніўня (вяртанне ў Мінск у 16.00).

Запоўніце да 25 ліпеня ўключна кароткую анкету.
27 ліпеня мы паведамім вам пра вынікі адбору.

Сам маніторынг запатрабуе ад вас не больш за 5 гадзін вольнага часу.

Скажам адразу, на дадзены момант мы не маем ніякіх дамоўленасцяў з мінскай міліцыяй, але мы паспрабуем наладзіць камунікацыю па пытанні. Падчас пілотнага даследавання ні адзін з нашых манітораў праблем не меў, затое знайшлі шмат фана (напрыклад, мы даведаліся, што насценгазета Маскоўскага РУУС называецца "Moscow never sleeps").

Арганізатары:
Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі Камітэт"
Penal Reform Int., Філіял па працы з Беларуссю, Расіяй і Украінай.

На ўсе пытанні адкажуць office@belhelcom.org (пішыце з паметкай «маніторынг міліцыі», гэта РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»)

Паводле belhelcom.org
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: