БЧ: Ровары ўсё ж такі можна будзе правозіць у тамбурах. Але не ва ўсіх

Беларуская чыгунка патлумачыла, як можна будзе перавозіць ровары ў тамбурах электрычак і дызель-цягнікоў пасля ўступлення ў сілу новых Правілаў перавозак пасажыраў і багажу. Асноўная сутнасць зменаў — цыпер перавозка ровараў падпарадкоўваецца агульным правілам перавозкі ручной паклажы.

Фота: ivanteevka.tv.

Фота: ivanteevka.tv.


Гэта значыць, што калі ровар па суме вымярэнняў не перавышае 200 см (напрыклад, ён складзены і схаваны ў чахол, каб не пэцкаць пасажыраў), дык яго можна правозіць у электрычках бясплатна. Калі ж ровар па трох вымярэннях большы за 200 см (а гэта большасць ровараў), дык яго, па-першае, трэба перавозіць у "спецыяльна вылучаных для гэтых мэтаў месцах у вагонах", а па-другое, за перавозку трэба заплаціць.

"У частцы перавозкі ручной паклажы выключаецца пункт, які раней вызначаў розныя патрабаванні да габарытных памераў прадметаў, якія перавозяцца бясплатна ў якасці ручной паклажы. Напрыклад, калі раней быў вызначаны пэўны пералік прадметаў і іх памеры (лыжы з палкамі, сноўборды, саджанцы раслін, ровары і г.д.), дык новым дакументам выключаюцца абмежаванні па пералiку прадметаў. Галоўнае — каб захоўваліся габарытныя нормы: сума трох вымярэнняў не павінна перавышаць 200 сантыметраў, а вага быць не больш за 36 кг", — гаворыцца ў каментары БЧ.

"Спецыяльна вылучаныя для гэтых мэтаў месцы ў вагонах" — гэта, перш за ўсё, пляцоўкі на ўваходзе ў салон для перавозкі габарытнай ручной паклажы, — дадаткова патлумачылі Еўрарадыё ў БЧ. — Там і ровар можна паставіць, калі не разбіраць, — але з дадатковай аплатай. У праходзе, нагадаем, нельга ставіць ніякую ручную паклажу.

Калі змены ў "Правілы ..." набудуць моц, у асобных тамбурах цягнікоў эканомкласа (хутчэй за ўсё — галаўным і хваставым тамбуры) будуць таксама вылучаныя месцы для перавозкі прадметаў 200+ см (гэта значыць і для ровараў, з дадатковай аплатай). Гаворка ідзе пра дызель-цягнікі і электрацягнікі эканомкласа з ненумераванымі месцамі ".

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: