БЧ спрашчае электронную рэгістрацыю пры куплі білетаў праз інтэрнэт

Працэс пакупкі электронных білетаў на сайце Беларускай чыгункі спрошчаны з 3 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе БЧ.

Фота з архіву

Электронная рэгістрацыя адбываецца цяпер аўтаматычна пасля аплаты білета на цягнік, у якім такая паслуга прадугледжана. Ставіць птушачку ў адпаведнай графе больш не патрабуецца.

— Рэкамендуецца ў абавязковым парадку правяраць наяўнасць электроннай рэгістрацыі ў раздзеле «Асабісты кабінет». Пры адсутнасці такой адзнакі білет прыйдзецца аформіць у касе, — адзначылі ў прэс-службе БЧ.

Як там патлумачылі, з электроннай рэгістрацыяй купляюць 87% квіткоў ад агульнай колькасці тых, што прадаюцца на сайце.

Адзначым, аформіць электронную рэгістрацыю не атрымаецца на цягнікі, якія ходзяць ва Украіну, а таксама на некаторыя цягнікі і бесперасадачныя вагоны ў спалучэнні з іншымі дзяржавамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!