БДУ зноў падняўся ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету

Белдзяржуніверсітэт падняўся на некалькі радкоў у рэйтынгу лепшых універсітэтаў QS World University Rankings, заняўшы 317-ю пазіцыю.
Рэйтынг лепшы універсітэтаў свету быў апублікавана гэтай ноччу.

БДУ захоўвае вядучыя пазіцыі сярод беларускіх ВНУ. Ён зноў падняўся і заняў 317-е месца ў свеце.

У 2019 годзе БДУ ў рэйтынгу QS World University Rankings сярод 1000 ранжыруемых ВНУ заняў 351 месца. У 2018 годзе БДУ размяшчаўся на 354 месцы, а ў 2017 — на 334.

Цікава, што Белдзяржуніверсітэт абыходзіць ў рэйтынгу ўсе ВНУ Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны, уключаючы Варшаўскі універсітэт, Ягелонскі універсітэт, а таксама Віленскі ўніверсітэт.

Сярод расійскіх ВНУ лідзіруючую пазіцыю традыцыйна займае МДУ — 74-е месца сярод усіх універсітэтаў свету.

З універсітэтаў Беларусі ў рэйтынг таксама ўваходзіць БНТУ, ён знаходзіцца ў дыяпазоне 801-1000, а ў групе 1000+ знаходзіцца БДУІР. Іншыя беларускія ВНУ не патрапілі ў новы QS World University Rankings.

У пяцёрцы вядучых універсітэтаў свету — чатыры амерыканскіх (Масачусецкі тэхналагічны, Стэнфард, Гарвард і Каліфарнійскі тэхналагічны), а таксама брытанскі Оксфард.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: