Бэці — надзейны сябра, выдатная ахоўніца

Бэці была цалкам задаволена жыццём. Але чатыры гады таму ўсё змяніла смерць гаспадара. Яго сваякам сабака аказаўся зусім не патрэбны, і яны палічылі за лепшае проста адвезці Бэці ва ўсыпалку на Гурскага. Ад смерці там сабаку выратавалі валанцёры.

Вось так Бэці трапіла на ператрымку. Яе двойчы забіралі ў новы дом, але кожны раз вярталі. І справа тут не ў тым, што Бэці кепская. Першы раз сабака не здолела паразумецца з сваякамі маладога хлопца, які яе ўзяў А другі раз новыя гаспадары праз тыдзень палічылі, што Бэці занадта вялікая для іх кватэры.


Бэці больш за 8 гадоў. І хоць ужо не маладая, яна ўсё яшчэ вельмі актыўная сабака. Бяжыць да кожнага госця і цягне за рукаў — пагладзь мяне, пагуляй са мной. А калі прылашчаць — жмурыцца ад шчасця.


Бэці — цудоўная ахоўніца з якасцямі лідара. Яна ў выдатнай форме, рослая і актыўная. Любіць бегаць за мячыкам. Выдатна ладзіць з дзецьмі.


Стэрылізавана, прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў. Аптымальныя ўмовы ўтрымання: у кватэру да сям'і.

+375 (29) 326-76-27 Ірына
+375 (29) 694-14-93 Анастасія

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!