Белаазёрцы не вераць, што свінцовы завод няшкодны

Белаазёрцы не вераць паведамленню ў СМІ інфармацыі Бярозаўскага райвыканка, што свінцовы завод «Белінвестгандаль-Сплав» не прыносіць шкоды. Паводле агучанай інфармацыі, у 2019 годзе было ўзята каля 500 проб паветра, вады і глебы. Перавышэнне свінцу не ўстаноўлена.



Жыццёвыя шматлікія факты гавораць пра зваротнае, кажуць людзі:

— Чаму ў нас кожны дзень людзі паміраюць? Раней такога не было.

— Я чуў ад тых, хто працуе на гэтым прадпрыемстве, што там вельмі дрэнная вентыляцыя, забруджана. Таму натуральна, што могуць быць выкіды.



Па словах актывіста супраціву Берасцейскага акумулятарнага завода Аляксандра Кабанава, ідзе генацыд насельніцтва. Таму што незалежная экспертыза лабараторыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дала па Белаазёрску зусім іншыя вынікі:

— Былі кропкі, дзе перавышае ў 2,5 разы, былі кропкі, дзе перавышаюць у 20 разоў. А былі кропкі, дзе перавышае амаль да 200 разоў. Але немагчыма даказаць гэта ў судах.

Мала таго, за 2018 год «Белінвестгандаль-Сплаў» быў намінаваны на першае месца ў Бярозаўскім раёне. Толькі немагчыма было даведацца, чыё рашэнне і за якія заслугі. І адкуль тады першае месца ў вобласці, калі не ў краіне, па анкалогіі?

Пытанняў шмат — адказаў на іх няма, — кажа Аляксандр Кабанаў. 

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: