«Беларусь 1» паказаў сюжэт пра аўтараў «Рэгнум»: на відэа ўжо асуджаныя «чорныя рыэлтары»

Учора ў Мінскім гарадскім судзе пачаліся спрэчкі бакоў па справе «прарасійскіх публіцыстаў». Пракурор запытаў для абвінавачаных 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 3 гады. Сюжэт пра гэта выйшаў на тэлеканале «Беларусь 1». Але ў якасці відэашэрагу было выкарыстана відэа з суда над «чорнымі рыэлтарамі».
Таццяна і Ігар Гершанковы, Барыс Калеснікаў, якія праходзілі па справе «чорных рыэлтараў» і асуджаныя да 24 гадоў пазбаўлення волі, смяротнага пакарання і 22 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Фота: скрыншот відэа «Беларусь 1»

Таццяна і Ігар Гершанковы, Барыс Калеснікаў, якія праходзілі па справе «чорных рыэлтараў» і асуджаныя да 24 гадоў пазбаўлення волі, смяротнага пакарання і 22 гадоў пазбаўлення волі адпаведна. Фота: скрыншот відэа «Беларусь 1»

У кароткім сюжэце на «Беларусь 1» распавялі, што ў Мінскім гарадскім судзе адбыліся спрэчкі бакоў (на 14 гадзін 23 студзеня яны яшчэ працягваюцца. — заўв. рэд.), кампетэнтнасць экспертаў, якія рабілі экспертызу, у пракуратуры не выклікае сумневу, віна абвінавачаных цалкам ўстаноўлена.

«Як перадаюць некаторыя СМІ, абвінавачаныя прызналіся, што пісалі артыкулы, якія маглі стаць прычынай распальвання нацыянальнай варожасці», — сказана ў сюжэце.

Пры гэтым на малюнку, выкарыстаным у сюжэце, былі «чорныя рыэлтары» з Магілёва, прызнаныя вінаватымі ў шасці забойствах і шэрагу іншых злачынстваў.

У аўторак падчас спрэчак адвакат Сяргея Шыпценкі Марыя Ігнаценка звярнула ўвагу суда на гэты сюжэт і папрасіла Белтэлерадыёкампанію прынесці прабачэнні абвінавачаным.

— На беларускім тэлебачанні выйшаў сюжэт, дзе паказвалася, што аўтары прызналі, што распальвалі нацыянальную варожасць або рознасць. А ў відэашэрагу былі паказаны магілёўскія «чорныя рыэлтары», асуджаныя да смяротнага пакарання. Выйшаў цалкам ілжывы сюжэт. Нашы падабаронныя проста шакаваныя ім, — сказала Ігнаценка. — Прашу суд вынесці прыватнае вызначэнне Белтэлерадыёкампаніі аб тым, каб знялі праўдзівы сюжэт з выбачэннямі нашым падабаронным.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-02-02 16:10:29
"Адна істота ўзначаліла цэлы грамадскі рух, нават квазіпартыю – мала ёй было тэлебачання, дзе 22.01.2018 яшчэ не асуджаныя «рэгнумаўцы» атаясамліваліся з забойцамі, «чорнымі рыэлтарамі» (прысуд па справе Алімкіна, Паўлаўца і Шыптэнкі будзе агучвацца толькі 2 лютага)… А потым гэтая самая істота з падначаленага ёй экрана павучае «сваіх» гледачоў, што такое добра і што такое блага ў гісторыі з «Хартыяй-97»..." http://belisrael.info/?p=13855 (01.02.2018)

Каментаваць