Беларусь абвалілася ў міжнародных рэйтынгах бяспекі ды аховы здароўя

Міжнародная база звестак Numbeo абнавіла рэйтынг бяспекі краін (Safety Index) на пачатак 2021 года.
Беларусь страціла 98 пазіцыяў адносна пачатку 2020 года. Цяпер паводле ўзроўню бяспекі краіна знаходзіцца паміж Дамініканскай Рэспублікай і Кеніяй. У 2020-м годзе наша краіна займала 16-е месца са 129-і краін, а сёння – 114-е.

Міжнародная федэрацыя хакею раней спасылалася на гэты індэкс у Instagram, каб паказаць, што Беларусь – бяспечная краіна.

Таксама абнавіўся рэйтынг аховы здароўя (Health Care) на пачатак 2021 года. Беларусь страціла 31 пазіцыю ў параўнанні з пачаткам 2020 года. Цяпер паводле ўзроўню аховы здароўя краіна знаходзіцца паміж Іракам і Азербайджанам.

У 2020 годзе Беларусь займала 59-е месца з 93-х краін рэйтынгу, а сёння – толькі 90-е.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: