Беларусь апусцілася на адну пазіцыю ў рэйтынгу лепшых краін свету

Беларусь увайшла ў рэйтынг лепшых краін свету па версіі амерыканскага выдання US News & World Report. Наша краіна заняла 73-е месца з 80-ці.
Размясціцца ў топ-80 Беларусі дапамаглі ў асноўным балы, атрыманыя за ўзровень адкрытасці бізнесу і прывабнасць для турыстаў.

Аднак у рэйтынгу лепшых краін US News & World Report у 2018 годзе Беларусь займала 72-е месца, а ў 2017 годзе — 70-е.

Суседнія з Беларуссю краіны таксама патрапілі ў дадзены рэйтынг. Прычым усе — на больш высокія пазіцыі. Так Расія заняла 24-е месца, Польшча — 33-е, Латвія — 55-е, Літва — 57-е, а Украіна — 65-е.

Першае месца ў рэйтынгу US News & World Report заняла Швейцарыя, якая лідыруе практычна па ўсіх параметрах. Другое месца дасталася Японіі. У Топ-5 таксама трапілі Канада, Германія і Вялікабрытанія.

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: