Беларусь — гэта не Расія! Пікет беларусаў у Ню-Ёрку (фота)

У Ню-Ёрку беларусы Амерікі пратэставалі супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі.


8 снежня ў Ню-Ёрку беларусы Амерікі правялі пратэст супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.

На акцыі беларусы выказалі сваю незадаволенасць гэтай падзеяй і прышлі падтрымаць сваіх суайчыннікаў, якія выйшлі на марш Вольных людзей у Мінску.


“Беларусь — гэта не Расія! Расія наш сусед. Беларусь — незалежная краіна”, — тлумачылі дэманстранты

Беларусы Амерыкі таксама ўдзячныя рускім і ўкраінцам, якія прыйшлі на іх на акцыю, каб далучыцца да беларускіх патрыётаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: