Беларусь губляе Гродзеншчыну?

Пакуль беларускім уладам і сілавікам мрояцца планы Польшчы па «захопу» Заходняй Беларусі і перасоўванні мяжы пад Стоўбцы, на манер 1920–1939 гадоў, штогод сотні хлопцаў і дзяўчат з Гродзеншчыны едуць вучыцца ў Польшчу, каб развітацца не толькі з беларускай сістэмай адукацыі, але і з Беларуссю.


Святкаванне 100-годдзя Macierzy Szkolnej, фота Марыі Коц

Здавалася б, што дрэннага ў тым, каб беларускія маладзёны вучыліся на Захадзе? Узровень адукацыі найчасцей там сапраўды лепшы, дый наогул — лепш на Захад, чым на Усход, праўда ж? Разам з тым, такім чынам краіна планамерна губляе найбольш таленавітую і пасіянарную моладзь. Як гэта выглядае на практыцы?

На Гродзеншчыне працуюць дзве польскія школы, якія падпарадкоўваюцца дзяржаўнай сістэме адукацыі: у Гродна ды ў Ваўкавыску. Грамадская школа таксама дзейнічае пры неафіцыйным Саюзе палякаў, які ўзначальвае Анжаліка Борыс. Пасля чарговага расколу СПБ паўстала яшчэ адна грамадская школа, якая носіць імя Яна Паўла ІІ, яе кантралюе Мечыслаў Яцкевіч. Ну і, нарэшце, знакамітая Macierz Szkolna — грамадскі ліцэй са 100-гадовай гісторыяй, у якім зараз вучацца каля 2500 дзяцей.

 Навучэнцы грамадскай школы пры Саюзе палякаў

Усе гэтыя ўстановы маюць наўпроставую сувязь з польскай сістэмай адукацыі. Пасля заканчэння ці дзяржаўнай школы, ці грамадскага ліцэю маладзёну варта толькі прыехаць, напрыклад, у Сакулку пад Беластокам, каб здаць выпускны экзамен (matura па-польску), — і дзверы польскіх ВНУ для беларусаў адчыненыя.

Будынак польскай школы ў Гродна

У марской школе Гдыні, скажам, раней нашых суайчыннікаў бралі наогул з мінімальнымі патрабаваннямі. Гэта, лічы, самы просты варыянт для фізічна здаровых хлопцаў з-пад Ліды ці Ваўкавыску. Наогул жа, з мінулага года ў Польшчы працуе адмысловая агенцыя, якая займаецца куратарствам навучання беларусаў, якім, зазвычай, дастаюцца спецыяльнасці са стыпендыяй ад 900 злотых на месяц і вышэй.

Не застаюцца ўбаку і агульнаадукацыйныя школы горада. Скажам, у адной з гродзенскіх гімназіяў у гэтым годзе з класу, у якім навучалася 15 чалавек, шасцёра паехалі здаваць экзамены і далей вучыцца ў Польшчы. У школе, якую я сам некалі закончыў, сёлета з трох адзінаццатых класаў, калі лічыць колькасна, адзін поўнасцю з’ехаў у Польшчу…

Лінейка ў польскай школе у Гродна, фота polaki.org

Канешне, улада спрабуе па-свойму рэагаваць на адток моладзі: на ўзроўні аблвыканкаму, гарвыканкаму і райана педагогам ладзяць «адлупы»: маўляў, як так, чаму выпускаеце дзяцей? Атрымліваецца, што вінаватыя… настаўнікі, якія нібыта дрэнна праводзяць прафарыентацыю падлеткаў. Гэта, фактычна, усё, што можа супрацьпаставіць бюракратыя аб’ектыўнаму працэсу вымывання моладзі, якая шукае за мяжой лепшай долі.

І зараз мы кажам толькі пра адукацыю, не кранаючы пытання агромністага адсотку працоўнай эміграцыі, працы Рыма-каталіцкага касцёлу ды іншых структураў. Агульны вектар тут цалкам зразумелы: калі польская моладзь ад’язджае на Захад, найперш, у Вялікабрытанію ды ЗША, то нехта мусіць заняць яе месца.

Вядома, што ў сучасным свеце галоўны рэсурс любой дзяржавы — не тэрыторыя, і нават не нафта з газам. Галоўны рэсурс — гэта чалавечы патэнцыял, працавітыя рукі ды светлыя галовы. Першымі, здаецца, гэта ў свой час зразумелі амерыканцы: вынік відавочны. У гэтым святле трызненні нашых ідэолагаў і сілавікоў пра нейкія базы NATA ля мяжы, «Вейшнорыю» ды «прапольскіх сепаратыстаў» — поўная лухта, узгадаваная савецкімі падручнікамі мінулага стагоддзя.

Сканчэнне 2017 навучальнага году ў грамадскім ліцэі Macierz Szkolna

Здаецца, нават такі монстр, які жыве катэгорыямі мінулага, як наша ўсходняя суседка, гэта пакрысе разумее, бо не спяшаецца прымаць у свой склад тыя ж ДНР-ЛНР. Правільна, а навошта Расіі разбураны вайной дэпрэсіўны і ўбытачны рэгіён, які пацягне на сябе купу грошай з бюджэту? Тое самае і з Заходняй Беларуссю. Навошта яна Польшчы як тэрыторыя, забудаваная савецкімі прадпрыемствамі, з купай сацыяльна-эканамічных праблемаў? Без патрэбы. А вось выцягнуць з гэтай тэрыторыі больш-менш сэнсоўную моладзь — гэта вельмі мудра і перспектыўна.

Але не варта вінаваціць у чымсьці Польшчу, якая цалкам сыходзіць са сваіх прагматычных інтарэсаў. Праблема ў тым, што Беларусь пакуль нічога не можа супрацьпаставіць гэтаму працэсу. Пагадзіцеся, што пагрозлівыя мантры на нарадах у гарвыканкаме ці ўпраўленні адукацыі — гэта спроба заткнуць анучай дзірку ў тонучым «Тытаніку».


З вышэйсказанага напрошваецца некалькі высноў. Працэс, з якім мы маем справу, аб’ектыўны для ўсяго свету, людзі цягнуліся і будуць цягнуцца да лепшага жыцця. Беларусы едуць у Польшчу, палякі — у Вялікабрытанію, а брытанцам, відаць, застаецца ехаць толькі на Месяц альбо, ужо ў пенсійным узросце, на Маёрку. Адначасна месцы з’ехаўшых беларусаў у перспектыве будуць займаць рускія, чые месцы ўжо зараз займаюць кітайцы альбо каўказцы. Атрымліваецца такі сабе чалавечы Гальфстрым, які, не ведаючы межаў, працінае акіяны і прастору.

У якасці прамежкавай высновы можна задумацца пра лёс і перспектыву Саюза палякаў у Беларусі. Падтрымліваючы польскія адукацыйныя праграмы і накіроўваючы тутэйшых дзяцей ва Вроцлаў ці Кракаў, Саюз палякаў планамерна працуе на самазнішчэнне. Чаму? Бо такімі тэмпамі ў перспектыве палякі і тыя, хто пажадаў імі стаць, наўпрост скончацца ў нашым рэгіёне.

Польская патрыятычная выстава мастакоў на офісе Саюзу палякаў, фота Анджэя Пачобута

Ну і галоўная выснова: Заходняя Беларусь — гэта не «Гродна-Азот», «Лідскае піва», і нават не замкавыя муры ў Наваградку. Заходняя Беларусь — гэта людзі, моладзь, і пра гэты капітал трэба клапаціцца найбольш. Адміністратыўнымі мерамі вышэйзгаданы «Гальфстрым» у сучасным свеце адкрытых межаў спыніць наўпрост немагчыма: атрымаецца антыўтопія — чытай, Паўночная Карэя. А значыць, адзіны сродак пакінуць моладзь на сваёй зямлі — зрабіць Беларусь больш прывабнай і камфортнай у плане навучання, атрымання прафесіі, бізнесу і пражывання. А яшчэ — нарэшце навучыць моладзь любіць сваё. І гэтаму акурат у палякаў варта было б павучыцца!



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Валеры
  • 2018-09-24 11:01:08
"...навучыць моладзь любіць сваё. І гэтаму акурат у палякаў варта было б павучыцца!" "..Беларусы едуць у Польшчу, палякі — у Вялікабрытанію, а брытанцам, відаць, застаецца ехаць толькі на Месяц". СУПЯРЭЧЫЦЕ САМІ САБЕ! І ПАЛ“КІ ЎЦЯКАЮЦЬ З РАДЗІМЫ, ДЫК У КАГО Ж ВУЧЫЦЦА?
  • Аляксандр Саўчук, паляшук.
  • 2018-09-24 15:30:17
Karta Polaka, Посвідчення закордонного українця - прыклад заклапочанасці дзяржавы аб суайчынніках і захаванні нацыі. З 1991 наша ўлада ня знайшла (а можа ня шукала) ідэі і часуна нешта падобнае.
  • stahvan.by
  • 2018-09-26 13:10:35
На думку филосафа старажытнага Рыму, улада без правасуддзя - шайка бандытау; у нашай дзяржаве правасуддзе атсутничае, а хто ж клапоцицца аб тых, каго сам жа абрабавау?
  • Игорь Лапковский
  • 2018-10-02 11:36:54

Гэта нешта падобнае у нормальных людей называется НЕДОБРОСОСЕДСТВО.
Извините за опечатку в предыдущем комментарии.
  • Игорь Лапковский
  • 2018-10-02 11:09:21
Гэта нештатных падобнае у нормальных людей называется НЕДОБРОСОСЕДСТВО.
  • mikalaj
  • 2018-09-24 20:55:13
У Даўгаўпілсе шмат гадоў існуе беларуская нядзельная школа якая існуе за кошт сяброў таварыства дык консульства у гэтым годзе упершыню адмовіла ў навагодніх падарунках дзесятку дзяцей гэтай школы па прычыне адсутнасьці грошай у консульстве
  • Лявон Карповіч
  • 2018-09-25 10:39:25
1.Праблема слушная...Асьвятленьне аднабаковае. Што кідаецца ў вочы? Ва ўсім вінаватыя "палякі" і "нашая???" улада. Вывад: грамадства ў Беларусі няма. Таму і няма каму вучыцца ў палякаў. Ёсьць "фіксатары", якія фіксуюць... Ці ёсьць? Як ёсьць, чаму ня вучыцца??

2."Здаецца, нават такі монстр, які жыве катэгорыямі мінулага, як наша ўсходняя суседка, гэта пакрысе разумее, бо не спяшаецца прымаць у свой склад тыя ж ДНР-ЛНР. Правільна, а навошта Расіі разбураны вайной дэпрэсіўны і ўбытачны рэгіён, які пацягне на сябе купу грошай з бюджэту? Тое самае і з Заходняй Беларуссю. Навошта яна Польшчы як тэрыторыя, забудаваная савецкімі прадпрыемствамі, з купай сацыяльна-эканамічных праблемаў? Без патрэбы" - гэта параўнаньне, на мой погляд, амаральнае !
3. Міфічныя "рускія" (хто такія "рускія"? Гэта расейцы? украінцы? ці эвенкі? і г.д. ) у Беларусь не паедуць: аўтар слушна піша, едуць туды дзе лепей. Запаўняюць Беларусь пенсіянеры фсб, ветэраны з Данбасу і г.д. Што значна горш за моладзь...
  • Генавефа Шнипко
  • 2018-09-26 08:27:47
A чаму няма школ беларуских? Чаму вы не пишаце пра гэта? А як бацьки не хочуць вадзить дзяцей да рускай школы? И што им застаецца?Им застаецца ядына польская школа. Там добра адносяцца да беларускай мовы ад першага року навучання. И ангельски вывучаюць з першых класау. Дзеци знаюцца на розных мовах, и руски вучаць, и - польски! Гэта ж - добра! Магли бы яшчэ - и французскаму абучаць. Маи унуки вучацца у польскай школе и я рада.
  • Лена-праз-калена
  • 2018-10-01 10:59:55
Аб праблемах беларускіх школаў і садкоў ужо пісана-перапісана, Вы аб чым? і бацькі, якія хочуць каб дзеці па-беларуску навучаліся ходзяць у аддзелы адукацыі ды "чаўпуць" мозг чыноўнікам, каб дазволілі - тыя ўключаюць рэжым "сцяна"... Не аб гэтым жа размова. А размова аб тым, што навучанне па-беларуску не дае дзеткам належных "плюшак" і бонусаў для ад'езду ў шэнгены, як ёсць так ёсць. І польскі патрыятызм тут не да чаго - адно разлік у большасці выпадкаў. Не так?
  • Сергей Гродно
  • 2018-09-26 18:23:58
не знаю кто там и чему хлопает, но на первом фото белорусок точно нет, если это они уезжают, то *в добрый путь* и поактивнее, пишу совершенно искренне без всяких яких.
  • Аесь Полацк
  • 2018-09-26 19:57:06
калiсцi Мы жiлi разам што нам мяшяшая! Масковия i.........
  • Сергей Гродно
  • 2018-09-27 08:10:45
а мешает чудовищная безграмотность, что за *Аесь* из Полоцка еще можно догадаться, но в сообщении на 5 слов 10 ошибок - это полная деградация, кто же захочет с таким вместе жить, позор...!
  • Стэфанія Літвінка
  • 2018-09-29 10:09:55
Вельмі слушнае пытанне, нашы дзеці, якія там, ніколі не вернуцца на Радзму. Сумна і прыкра. І не факт што яны будуць у Польшчы- гэта наогул магчымасць выхада ў Еўропу. Зараз у Польшчы значны эканамічны пад'ем, вельмі заўважны. Новыя працоўныя магчымасці, мацнейшыя сацыяльныя праграмы- для дзяцей і сталых людзей і г.д. І ўсе на самой справе , а не для папулізма.У гэтай краіне таксама вельмі шмат праблем, але павучыцца трэба як яны з гэтым змагаюцца. З карупцыяй, з быўшымі камуністамі пры ўладзе, кэгэбістамі т г.д. Палякі хочуць захаваць нацыю і сваю краіну. А мы?
  • Игорь Лапковский
  • 2018-10-02 10:59:26
Беларусь не может ничем противостоять этому процессу, т. к . нечего предложить молодежи.
А почему государству не объяснять этой молодежи, что и запад и восток специально не пускает нас на свои рынки, чтобы в нашей стране искусственно создать такую ситуацию, когда обозлиться народ на руководство и ... прощай независимость.
Такая политика основана на недобрососедстве.
На примере двух соседей, слева и справа ущемляющих твою семью, задать подростающему поколению вопрос: Вы бы ушли работать на одного из соседей, когда вырастите?
Или может проще с соседями начать разговор о несправедливом отношении последних к своей семье?
А будут дальше притеснять, так можно напомнить, что бессмертные только в сказке бывают.
Да и найдутся соседи с других сторон, которые в этом вопросе могут помочь советом либо делом.

Каментаваць