Беларус Юрый Голуб выйграў «золата» Паралімпіяды ў біятлоне

Беларус Юрый Голуб выйграў «золата» Паралімпіяды ў біятлоне. У гонцы на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі ўдзельнічалі спартсмены з парушэннямі зроку. 
Юрый Голуб. Фота: Reuters

Юрый Голуб. Фота: Reuters

Голуб прайшоў дыстанцыю за 39 хвілін 23,7 секунды. Украінец Аляксандр Козік, які заваяваў срэбраны междаль, адстаў ад беларуса на 2,7 секунды.

На XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў яго гэта ўжо трэцяя ўзнагарода, раней былі два “срэбры” (у біятлонным спрынце на 7,5 км і лыжнай гонцы на 20 км). Беларускія паралімпійцы заваявалі ўжо дзве залатыя ўзнагароды, 3 срэбраныя і 2 бронзавыя.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!