Беларусь назвалі самай небяспечнай для журналістаў краінай Еўропы

«Рэпарцёры без межаў» назвалі Беларусь самай небяспечнай у Еўропе краінай для журналістаў і далі 15 рэкамендацый, як спыніць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, паведамляе «Свабода».



У прыватнасці, яны заклікалі Еўрапейскі саюз замарозіць усе выплаты Беларусі па лініі фінансавай дапамогі, пакуль там парушаюцца правы чалавека.

За чатыры месяцы ў Беларусі:

  • зафіксавалі 449 выпадкаў парушэння свабоды слова,
  • арыштавалі 368 журналістаў,
  • палову арыштаваных асудзілі,
  • 80 журналістаў зняволілі на тэрмін, не меншы за тры дні,
  • 7 журналістаў прыцягнулі да крымінальнай адказнасці або атрымалі пагрозы такога пераследу,
  • 62 журналісты сталі ахвярамі гвалту, жорсткага абыходжання і нават катаванняў падчас утрымання пад вартай.

Каб спыніць гэтыя рэпрэсіі і закласці новыя асновы свабоды слова ў Беларусі, «Рэпарцёры без межаў» далі рэкамендацыі беларускім уладам і міжнародным інстанцыям.

Сярод патрабаванняў да беларускіх уладаў, 

  • гарантаваць бяспеку журналістам, асудзіць вінаватых у парушэнні свабоды слова, жорсткім абыходжанні, гвалце і катаваннях;
  • спрасціць акрэдытацыю замежных журналістаў;
  • спыніць цэнзуру і блакаванне навінавых сайтаў і блогаў;
  • вярнуць незалежным выданням доступ да друку і распаўсюду;
  • скасаваць абавязак весці ўлік і раскрываць звесткі каментатараў;
  • спыніць крымінальны і адміністрацыйны пераслед журналістаў, перагледзець прысуды;
  • паспрыяць візіту ў Беларусь дакладчыка АБСЕ і экспертаў ААН;
  • прызнаць юрысдыкцыю Еўрапейскага суду па правах чалавека.

Да еўрапейскіх інстытуцый «Рэпарцёры без межаў» звярнуліся з заклікам падтрымліваць журналістаў і свабоду слова ў Беларусі. А таксама ўвесці санкцыі супраць беларускіх уладаў і замарозіць фінансавую дапамогу.

У рэйтынгу свабоды прэсы «Рэпарцёраў без межаў» Беларусь займае 153-е месца з 180.

 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: