Беларусь па «бязвізе» наведалі 83 000 турыстаў

Пра гэта 9 лютага паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін, піша belta.by.


«Вядома, гэтага недастаткова», — падкрэсліў ён і адзначыў, што неабходна ўзмацніць інфармацыйную працу.

«Павінны быць буклеты, праспекты, іншая даведачная інфармацыя пра краіну ў нашых чыгуначных саставах, самалётах, аэрапортах. Каб чалавек мог адразу бачыць, куды ён можа прыехаць, якія славутасці наведаць», — патлумачыў Анатоль Калінін.

Бязвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў пры ўездзе не больш чым на пяць содняў дзейнічае ў Беларусі са студзеня мінулага года. Ён распаўсюджваецца толькі на тых, хто прылятае ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Паводле Белсат

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: