Беларусь пакуль не збіраецца ўводзіць забарону на ўезд для грамадзян Кітая

Беларусь не разглядае магчымасць абмежавання ўезду грамадзян Кітая, заявіла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
«З улікам апошніх рэкамендацый СААЗ закрыццё межаў у Беларусі пакуль не разглядаецца», — адзначыла Юлія Барадун.

Як адзначаў раней міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, у беларусаў няма падстаў для панікі, перадае БелТА. «Самая дзейсная форма барацьбы з панікай — інфармаванне. Не спрабуем нічога схаваць. Мы максімальна адкрытыя. І гэта на сённяшні момант пазіцыя Міністэрства аховы здароўя, таму што адсутнасць інфармацыі спараджае розныя чуткі і панічныя настроі. У нас ёсць сайт, магчымасць звароту грамадзян, мы прадстаўлены ў сацсетках. Калі нашых грамадзян хвалююць нейкія пытанні, то можна звяртацца наўпрост у міністэрства», — сказаў ён.

Напярэдадні старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін падпісаў распараджэнне, згодна з якім з 20 лютага будзе часова прыпынены ўезд грамадзян Кітая на тэрыторыю РФ.

На сённяшні дзень выпадкі захворвання каронавірусам у Беларусі не былі зарэгістраваныя.

З 30 студзеня ў Беларусі ўзмоцнены меры прафілактыкі і кантролю.

ej.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: