Беларусь пазбавілася яшчэ аднаго чэмпіянату

Міжнародная федэрацыя паўэрліфтынга (IPF) «у сувязі з бягучай палітычнай сітуацыяй» прыняла рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па класічным паўэрліфтынгу з Беларусі ў Швецыю.


Турнір павінен быў прайсці ў Мінску з 23 верасня па 3 кастрычніка. Але перанесены ў шведскі Хальмстад.

«Мне вельмі шкада аргкамітэт, бо яны зрабілі вялікую працу па падрыхтоўцы да падзеі. Але Федэрацыя нясе адказнасць за здароўе і бяспеку спартсменаў, трэнераў і афіцыйных асоб, таму гэта было адзіным лагічным рашэннем» — пракаментаваў рашэнне прэзідэнт IPF Гастон Параж.

Як адзначаюць арганізатары, перанесены з Мінска чэмпіянат — самая буйная падзея ў штогадовым календары IPF. У ім прымуць удзел больш за 600 спартсменаў.

Паўэрліфтынг або сілавое трохбор’е — сілавы від спорту, сутнасць якога заключаецца ў пераадоленні супраціўлення максімальна цяжкай для спартсмена вагі. У якасці дысцыплін у яго ўваходзяць тры практыкаванні: прысяданні са штангай на спіне (дакладней, на верхняй частцы лапатак), жым штангі лежачы на гарызантальнай лаве, і цяга штангі — якія ў суме вызначаюць кваліфікацыю спартсмена.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: