Беларусь рэзка апусцілася ў індэксе эканамічнай свабоды

Беларусь апусцілася з 88-га на 95-е месца ў індэксе эканамічнай свабоды амерыканскага даследчага інстытута «Heritage Foundation», паведамляе belmarket.by.

Беларусь аказалася на 43-м месцы сярод 45 краін Еўрапейскага рэгіёна —  гэта ніжэй за сярэднесусветны паказчык. Паказчык эканамічнай свабоды Беларусі складае 61. Агульныя балы сталі меншымі на 0,7 пункта, у першую чаргу, з-за зніжэння эфектыўнасці судовай сістэмы. Так гаворыцца ў дакладзе, які суправаджае рэйтынг. Акрамя слабых бакоў судовай сістэмы, адносна нізкія паказчыкі па параметрах правоў уласнасці і цэласнасці ўрада ўказваюць на неабходнасць прыняцця дадатковых крокаў для ўмацавання вяршэнства закона.

Страта ранейшай пазіцыі ў рэйтынгу, верагодна, стала вынікам палітычнага крызісу ў нашай краіне.

Між тым, усе суседзі Беларусі палепшылі свае пазіцыі. Расія заняла 92-ы радок рэйтынгу, Літва — 15, Латвія — 30, Польшча — 41, а Украіна — 127.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: