Беларусь шукае сваіх герояў

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) шукае кандыдатаў на званне Абаронцаў дзікай прыроды. Гэтым званнем глабальная прыродахоўная асацыяцыя BirdLife International, партнёрам якой у Беларусі з’яўляецца АПБ, ганаруе за выбітную працу ў ахове дзікай прыроды.
Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі ўручае сертыфікат Абаронцы дзікай прыроды прадстаўніку органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання пасёлка Вопытнага Мінскага раёна Юрыю Філіпаву

Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі ўручае сертыфікат Абаронцы дзікай прыроды прадстаўніку органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання пасёлка Вопытнага Мінскага раёна Юрыю Філіпаву

Упершыню званне надавалася за 2017 год. Абаронцамі дзікай прыроды (Nature’s Heroes) былі прызнаныя 22 чалавекі, трое з іх – з Беларусі.

Сёлета былі вызначаныя яшчэ трое Абаронцаў дзікай прыроды: старшыня Слуцкага раённага аддзялення АПБ Тамара Каляда, сябра Цэнтральнага савета АПБ, заолаг, арнітолаг Андрэй Абрамчук і орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання пасёлка Вопытны Мінскага раёна.

Хто можа быць намінантам? Групы людзей або асобы, якія адзначыліся выбітнай працай у ахове дзікай прыроды Беларусі на нацыянальным або лакальным узроўні.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ: “Мы запрашаем не толькі сябраў АПБ, але актывістаў іншых недзяржаўных арганізацый, супрацоўнікаў дзяржаўных прыродаахоўных арганізацый напісаць пра сябе ці пра сваіх калег, якія зрабілі нешта адметнае для аховы дзікай прыроды Беларусі!”

Званнем Абаронцаў дзікай прыроды ганаруюць за дасягненні ў маніторынгу біяразнастайнасці, кіраванні ахоўнымі тэрыторыямі, народнай навуцы, далучэнні людзей да аховы прыроды, экалагічнай адукацыі, а таксама за іншыя значныя ўнёскі ў ахову дзікай прыроды. Больш падрабязна патрабаванні адзначаныя ў анлайн-форме.

АПБ як нацыянальны партнёр BirdLife International у Беларусі запрашае прапанаваць свайго намінанта. Для гэтага трэба да 3 лістапада 2019 года ўключна запоўніць анлайн-форму.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: