Беларусь у 2019 годзе наведала 405,5 тысячы турыстаў

А колькасць арганізаваных беларусаў, якія выехалі за мяжу, склала амаль 983 тысячы чалавек.
yesbelarus.com

yesbelarus.com

У краіны СНД выехала больш за 21% беларусаў, у краіны ЕС — 25,5%, іншыя краіны свету — 53,2%.

У мінулым годзе беларусы найбольш наведвалі Егіпет, Турцыю, Украіну, Расію, Балгарыю, Іспанію, Грэцыю, Польшчу, Туніс, Літву, Чарнагорыю і Грузію. На долю гэтых краін прыходзілася 85,5% ад агульнай колькасці арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія выехалі за мяжу.

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь у 2019 годзе, склала 405,5 тысячы чалавек. Найбольшая колькасць прыбыўшых арганізаваных турыстаў і экскурсантаў прыходзілася на расійскіх грамадзян (53,7%).

Сярод іншых краін лідарамі па колькасці наведванняў Беларусі з'яўляліся Літва, Польшча, Латвія, Кітай, Германія, Украіна, Эстонія, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Швейцарыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у Беларусі у 2019 годзе склала 4 дні.

Паводле ej.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: