Беларусь у новым Індэксе якасці жыцця абышла Расію і Украіну

У новым рэйтынгу якасці жыцця Беларусь абагнала Расію і Украіну, аднак традыцыйна саступіла ўсім краінам-суседзям, якія ўваходзяць у Еўрасаюз.
Сэрвіс Numbeo апублікаваў традыцыйны рэйтынг якасці жыцця краін Quality of Life Index for Country 2019.

Першыя тры месцы ў рэйтынгу якасці жыцця занялі Данія, Швейцарыя і Фінляндыя, Германія на 8-м, Японія і ЗША — на 12-м і 13-м месцах адпаведна, а апошняе, 71-е месца апынулася ў Егіпта.

Беларусь у новым рэйтынгу заняла 37-е месца. Для параўнання: суседнія Літва апынулася на 29-м, Латвія — на 34-м, а Польшча — на 35-м месцы.

У той жа час Расія і Украіна істотна адсталі ад Беларусі. Першая заняла 59-е месца, другая — 62-е.

Як раней паведамляў Thinktanks.by, у Індэксе якасці жыцця 2019, дзе параўноўваліся гарады, складзеным сэрвісам Numbeo, Мінск апынуўся на 133-м месцы. У той жа час Вільня апынулася на 97-м месцы, Варшава на 128-м, Рыга — на 129-м, Кіеў на 192-м, а Масква — на 193-м месцы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: