Беларусь увайшла ў Топ-20 краін з самымі прыгожымі дзяўчынамі ў свеце

Топ-20 самых прыгожых жанчын быў апублікаваны па выніках найбуйнейшых міжнародных конкурсаў прыгажосці.
Краінай з самымі прыгожымі дзяўчынамі прызналі Венесуэлу. Менавіта ў прадстаўніц гэтай краіны больш за ўсё перамог у самых прэстыжных міжнародных конкурсах прыгажосці ў 2018 годзе.

У прыватнасці, першае месца Венесуэле прынеслі перамогі на конкурсе «Міс інтэрнэшнл» Марыі Веласка, другое месца на «Міс Сусвету» Стэфані Гут’ерэс, а таксама дзяўчаты, якія прадстаўлялі Венесуэлу на конкурсах «Міс свету», «Міс Зямля» і «Міс супранэшнл».

Такім чынам Венесуэла абагнала Філіпіны на некалькі пунктаў.

На трэцяй пазіцыі Мексіка, на чацвёртай — ПАР і на пятай — В’етнам, упершыню ўвайшоў у пяцёрку Топ-20.

У Беларусі — 18-я пазіцыя ў рэйтынгу. Адзначым, што гэта адзіная краіна з былых рэспублік СССР у рэйтынгу.

З суседзяў Беларусі ў Топ-20 ўваходзіць таксама Польшча, якая заняла 14-ы радок.

Топ-20 краін з самымі прыгожымі дзяўчатамі


Месца

Краіна

АГУЛАМ

Earth

International

Supranational

World

Universe

1

Венесуэла

647

132

200

105

50

160

2

Філіпіны

616

126

180

100

10

200

3

Мексіка

598

158

110

120

200

10

4

Паўднёвая Афрыка

510

100

170

10

50

180

5

В’етнам

507

212

10

105

50

130

6

Тайланд

406

16

100

10

180

100

7

Пуэрта Рыка

360

10

10

200

10

130

8

Інданэзія

350

10

100

140

50

50

9

Калумбія

350

160

120

50

10

10

10

ЗША

315

10

10

185

60

50

11

Непал

290

50

10

10

120

100

12

Румынія

290

50

140

100

0

0

13

Японія

240

50

110

10

60

10

14

Польшча

240

10

10

160

10

50

15

Бразілія

225

50

10

105

10

50

16

Аўстралія

220

10

100

50

10

50

17

Ямайка

200

0

0

10

140

50

18

Беларусь

200

10

0

50

140

0

19

Аўстрыя

196

186

0

0

10

0

20

Галандыя

190

100

20

50

10

10

 Паводле

thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!