Беларусам афіцыйна дазволілі збіраць галінкі

29 сакавіка ў Беларусі законную сілу набываюць змены і дадаткі ў Лясны кодэкс, піша Еўрарадыё.

Найперш спрашчаецца працэдура нарыхтоўкі дроў насельніцтвам. Раней для вызначэння новых участкаў для нарыхтоўкі драўніны былі патрэбныя змены ў лесаўпарадкавальны праект. Цяпер гэтыя ўчасткі будзе самастойна вызначаць лясгас. У выніку вяскоўцы змогуць нарыхтаваць дровы проста каля сваёй вёскі.

Таксама ўлады дазволілі беларусам бясплатна нарыхтоўваць галлё, галінкі, у тым ліку для бярозавых венікаў. Адзіная ўмова — вясковец не павінен ссекчы больш адной траціны кроны дрэва.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: