Беларусам прапануюць абмеркаваць змены правілаў перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам

Амеркаванне праводзіцца да 27 ліпеня.
Праект пастановы Савета Міністраў, вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме, ставіць мэту ўсталяваць адзіны падыход да выканання перавозак пасажыраў гарадскім электрычным транспартам і аўтамабільных перавозак пасажыраў транспартам агульнага карыстання, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Прапанаваныя ў праекце змены не ўсталёўваюць дадатковыя патрабаванні да перавозчыкаў і накіраваны на ліквідацыю наяўных адрозненняў у правілах перавозак пасажыраў гарадскім транспартам пры аплаце праезду, у правах і абавязках пасажыраў, абавязках кіроўцаў, праверкі аплаты праезду кантралюючымі асобамі.

Плануемыя агульныя падыходы датычацца перавозкі пасажырамі ручной паклажы, аплаты яе правозу, магчымасці аплаты праезду з дапамогай электронных білетаў. Працэдуру дагляду змесціва ручной паклажы пасажыраў работнікамі службы бяспекі метро маюць намер аптымізаваць, каб скараціць час дагляду і павысіць зручнасць карыстання метрапалітэнам.

Арганізатар грамадскага абмеркавання (праводзіцца па 27 ліпеня) — Міністэрства транспарту і камунікацый.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: