Беларускае радыё не пусціла ў эфір трансляцыю набажэнства ў Архікафедральным касцёле

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё адмовіў у прамой трансляцыі нядзельнай святой імшы з Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прадстаўнікі касцёла.
"Нас не пусцілі ў прамы эфір у дзень выбараў, далі ў запісе. У мінулую нядзелю мы былі ў прамым эфіры. А сёння сказалі проста: не будзе трансляцыі, і ўсё", - распавялі ў Архікафедральным касцёле.

Прамыя трансляцыі набажэнстваў з мінскага кафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі да цяперашняга часу выходзілі ў эфіры беларускага радыё штотыдзень, раніцай у нядзелю.

"Самым вялікім палітыкам быў Ісус. Ён казаў праўду. Трэба казаць праўду. Супраць гвалту. Нічога асаблівага не меркавалася, проста тлумачэнне Евангелля, і ўсё", - пракаментавалі ў касцёле тэму імшы, у трансляцыі якой было адмоўлена.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: