Беларускага мастака Аляксея Кузьміча, які спрабаваў залезці ў Елісейскі палац, вызвалілі

«Я на волі. Выпусцілі праз 1,5 сутак пасля арышту. Правяралі на прадмет датычнасці да тэрарызму, павезлі ў крымінальную паліцыю. Следства ўтрымлівае на праверцы фота і відэафіксацыю акцыі, якую здымалі журналісты (адзін з іх на псіхіятрычнай экспертызе). Чакаем. Спадзяюся аддадуць, і свабоду інфармацыі ў Францыі сароміць не будуць», — напісаў Аляксей Кузьміч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Мастак дадаў, што яго папярэдзілі, што сваім мастацтвам у Францыі яму больш не варта займацца. Інакш супраць яго будзе заведзеная крымінальная справа. Прычым і за акцыю, якую ён правёў, і за новую, адзначае «Наша Ніва».

Аляксея Кузьміча затрымалі 1 красавіка, калі ён спрабаваў правесці акцыю. Пры сабе ён меў бутэльку з вадкасцю і ўжо падпалены кавалак тканіны. Разам з ім затрымалі пару, якая суправаджала яго, фатаграфавала і здымала на відэа яго дзеянні.

Мастак заявіў, што ён не збіраўся здзяйсняць ніякага гвалту, а вадкасць у бутэльцы была небяспечнай.

Перад гэтым Кузьміч у фэйсбуку апублікаваў зварот да прэзідэнта Францыі Макрона, дзе напісаў, што Францыя нібыта «скатваецца да фашызму».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: