«Беларускай апазіцыі давядзецца дзейнічаць на знос»

Беларуская апазіцыя перайшла ў стадыю зацяжнога супрацьстаяння з Аляксандрам Лукашэнкам, і цяпер ёй давядзецца дзейнічаць "на знос", — паведамляе euronews.com.

Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская на канферэнцыі беларусаў свету: гэтае мерапрыемства ў пятніцу адкрылася ў літоўскай сталіцы.

Са слоў Ціханоўскай, выгнанне апазіцыйных лідараў з краіны не спыніць іх дзейнасць.

Святлана Ціханоўская сказала: «Тыя, хто нам супрацьстаіць, фактычна выпусцілі ход часу: яны думалі, што цяпер, як і сто гадоў таму, фізічны ад'езд роўны знікненню чалавека і немагчымасці працягваць барацьбу. Але вось мы тут, з вамі, і наступныя два дні будзем абмяркоўваць, як яшчэ мы можам быць карыснымі нашай краіне і наблізіць момант, калі мы зможам вярнуцца дадому».

На двухдзённую канферэнцыю запрасілі беларусаў з 27 краін свету. Паводле слоў арганізатараў, іх задача — лепш зразумець адно аднаго, зрабіць працу дыяспары больш эфектыўнай і сістэмнай, каардынаваць намаганні і вылучаць новыя ініцыятывы аб тым, як дапамагчы беларускаму народу і ўзмацніць міжнародны ціск на Мінск.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: