Беларуская дэлегацыя не атрымлівала запрашэння на перапахаванне парэшткаў Каліноўскага ў Вільні

Беларуская дэлегацыя не атрымлівала афіцыйнага запрашэння на цырымонію перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на БелТА.

Фота Арцёма Лявы

«Мы (мяркую, гэтак жа, як і вы) чыталі ў сродках масавай інфармацыі заявы асобных высокапастаўленых прадстаўнікоў літоўскага боку аб запрашэнні нашай урадавай дэлегацыі на паказаную цырымонію. На справе па дыпламатычных каналах ніякіх запрашэнняў да нас не паступала», — адзначыў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Раней беларускае МЗС выказвала высокую зацікаўленасць у тым, каб усталяваць гістарычную справядлівасць у дачыненні да асобы Кастуся Каліноўскага. Беларускія ўлады адкрытыя да супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Літвы і Польшчы, паведамляе інфармагенцтва.

Парэшткі кіраўніка паўстання 1863-64 гадоў Кастуся Каліноўскага былі знойдзеныя і ідэнтыфікаваныя ў Вільні. Перапахаванне нацыянальнага героя Беларусі запланаванае гэтай восенню на віленскіх могілках Росы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: