Беларуская дыктоўка і кніжны распродаж пройдуць у Гродне

Юбілейная дзясятая беларуская дыктоўка будзе прымеркаваная да 500-годдзя скарынаўскага кнігадрукавання. Тут жа будуць прадавацца беларускія кніжкі са зніжкамі.

Дыктоўка пройдзе ў чацвер 6 ліпеня а 18.30 па адрасе Будзёнага 48а ў вялікай залі ва ўнутраным дворыку будынка. Тэкст дыктоўкі, адмыслова прымеркаваны да ўрачыстай даты, прачытае прафесар Аляксей Пяткевіч. Поруч, як абяцаюць арганізатары, адбудзецца распродаж беларускамоўнай літаратуры.

Традыцыйна, падобная дыктоўка ў Гродне ладзіцца 25 сакавіка. На жаль, сёлета, праз бурлівыя падзеі «халоднай вясны-2017» і арганізатарам, і традыцыйным удзельнікам было не да гэтага. Некаторыя з іх адбывалі суткі за ўдзел у вулічных акцыях. З гэтай прычыны мерапрыемства адклалі да «цяплейшых» часоў.

Уваход на дыктоўку вольны, арганізатары будуць радыя бачыць усіх жадаючых.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: