Беларуская фатографка заняла другое месца на прэстыжным сусветным конкурсе World Ргеѕѕ Photo-2021

Фотакор «Нашай Нівы» Надзея Бужан стала адной з пераможцаў самага вядомага конкурсу ў галіне прафесійнай фотажурналістыкі World Press Photo. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.
Бужан заняла другое месца ў намінацыі «Spot News».

На фота адлюстравана, як Вольга Севярынец чакае свайго мужа, палітыка Паўла Севярынца, ля следчага ізалятара на Акрэсціна.

Павел Севярынец знаходзіцца пад вартай з 7 чэрвеня 2020 года пасля пікета на Камароўцы. У спадзеве, што Паўла вызваляць, Вольга чакала мужа ля выхаду з ізалятара. Павел Севярынец так і не выйшаў на свабоду.

«Я адправіла гэты фотаздымак у апошні момант. Ужо падрыхтавала ліст і перад тым, як націснуць на кнопку, успомніла пра яго. Пасля выбараў было столькі падзей, што гэты кадр ледзь не забыўся», — перадае «Наша Ніва» словы Надзеі Бужан.

Фатографы з Беларусі становяцца пераможцамі World Press Photo другі год запар. У 2020 годзе фатографка Таццяна Ткачова заняла другое месца ў намінацыі «Партрэты» з серыяй «Паміж правам і сорамам», якая распавядае пра беларусак, якія адважыліся на аборт.

У 64-м па ліку конкурсе WPP-2021 прынялі ўдзел 4315 фатографаў са 130 краін. Фотаздымак Надзеі адзіны, які расказвае пра падзеі, што адбыліся падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: