Беларуская мытня адкрывае кругласутачны Сall-цэнтр на час Еўрагульняў

Беларуская мытня заўтра, 7 чэрвеня, адкрые кругласутачны Сall-цэнтр, ён створаны на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Фота: officelife.media

Фота: officelife.media

— Супрацоўнікі мытных органаў праінфармуюць усіх ахвотных па пытаннях, якія звязаныя з перасоўваннем праз мытную мяжу асабістай маёмасці, спартыўнага абсталявання і інвентару, транспартных сродкаў, — удакладнілі ў прэс-службе.

Супрацоўнікі Сall-цэнтра паведамяць усю неабходную інфармацыю на рускай і англійскай мове. Тэлефон 8 (017) 218-94-26 запраграмаваны ў шматканальным рэжыме.

Акрамя таго, у кожнай мытні будуць працаваць аператыўна-інфармацыйныя групы. Нумары тэлефонаў — на адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!