«Беларуская турэмная літаратура»: прэзентацыя кніг Змітра Дразда і Ігара Аліневіча

Прэзентацыя першых кніг з серыі «Беларуская турэмная літаратура» з удзелам аўтараў і іх прадстаўнікоў адбудзецца ў Мінску 28 лістапада. На суд чытача будуць прадстаўленыя дзённікі былых палітвязняў Змітра Дразда і Ігара Аліневіча.
Прэзентацыя дзвюх першых кніг з серыі "Беларуская турэмная літаратура", якой апякуецца ПЦ "Вясна", адбылася ў кастрычніку ў Вільні ў межах IV Форума праваабаронцаў.

“Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах, і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Важна захаваць і данесці да беларускага грамадства сведчанні ахвяраў палітычных рэпрэсій… Бо беларуская сучасная гісторыя працягваецца і за турэмнымі мурамі",
– гаворыцца ў анатацыі да першай кнігі серыі, распрацаванай Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

Шчырая кніга неверагоднага чалавека



Па словах рэдактара і апякункі серыі Алены Лапцёнак, выданне кніг-дзённікаў толькі пачынаецца, да друку рыхтуецца яшчэ некалькі цікавых кніг, пра што можна будзе падрабязней даведацца на презентацыі.

Наведвальнікаў таксама чакае бонус ад арганізатараў – кніга ў падарунак, а калі пашанцуе – то і з аўтографам аўтара.

Месца правядзення: Прэс-клуб (Мінск, вул. Веры Харужай 3, памяшканне 601). Пачатак у 18:30.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: