Беларускамоўная доктарка Эліна Новік выйшла на свабоду пасля трох сутак зняволення

Яна вызваленая пад падпіску пра нявыезд.

Беларускамоўную стаматолага-хірурга Эліну Новік затрымалі 15 чэрвеня, нагадвае «Наша Ніва». У той дзень яна не вярнулася дахаты пасля допыту.

Паводле ранейшай інфармацыі, справу на Эліну Новік завялі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Нагодай сталі публікацыі ў сацыяльных сетках.

Эліна Новік са Случчыны. Яна маці траіх непаўнагадовых дзяцей і паважаны спецыяліст у сваёй галіне, прыём пацыентаў вядзе па-беларуску.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: