
«Ужо нават фармальнай прычыны ў выглядзе каронавірусу не фігуруе, — адзначаецца ў допісе. — Артыкул 215. Падставы для адмовы ў выдачы гастрольнага пасведчання — п 1.8, парушэнне іншых патрабаванняў актаў заканадаўства... Зручны артыкул, можна ужываць да любых артыстаў, калі іншых законных прычын для адмены няма, а хочацца адмяніць».
Нагадаем, што раней, 2 сакавіка, міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным з мінскіх клубаў.