
«За дваццаць два дні ў бальніцы і шпіталі я не чуў ні аднаго добрага слова пра улады. Калі б хто-небудзь рабіў запісы размоў, якія вядуцца ў
палатах, і даў іх паслухаць вярхам, то, можа, яны перасталі б казаць пра
лялькаводаў з Захаду,» — цытуе Анатоля Сідарэвіча «Пул Шостага».
У медыцынскіх работнікаў ўстойлівая алергія на ўладу, адны
хаваюць гэта, а іншыя выказваюцца адкрыта, кажа гісторык.
«Часцей за ўсё над уладай і тым, хто яе ўтрымлівае,
смяюцца. Літаральна над кожнай яго заявай, над кожным крокам. Паехаў у 6-ю
мінскую бальніцу — высмеялі, паехаў у Магілёў — высмеялі».
«Таго, хто раіў у якасці лекаў выкарыстоўваць 50 грамаў чыстага спірту і трактар, і нешта там яшчэ, лічаць галоўным адказным за маштабы эпідэміі ў краіне».