«Беларускі народны трыбунал» агучыў імя меркаванага забойцы Аляксандра Тарайкоўскага

Аляксандар Тарайкоўскі стаў першым забітым падчас сёлетніх паслявыбарчых пратэстаў, яго застрэлілі 9 жніўня ў Мінску ў раёне праспекту Пушкіна. Грамадзкая ініцыятыва «Беларускі народны трыбунал» правяла ўласнае расследаванне трагедыі.


 

Выснова «Трыбуналу» — Тарайкоўскага забіў баец спэцпадраздзялення МУС «Алмаз» Мікіта К., 1993 году нараджэння.

Паводле расследаваньня, другі баец «Алмазу», імя якога не вызначанае, суправаджаў цэль лазерным цэлепаказнікам і быў гатовы адкрыць агонь, калі б стрэл К. не дасягнуў мэты. Аўтар расследаваньня — былы намесьнік камандзіра «Алмазу» Ігар Макар, адзначае «Свабода» са спасылкай на старонку «Беларускага народнага трыбуналу».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: