«Беларускі партызан» аднавіў працу ў даменнай зоне .by

Сайт «Беларускі партызан», які заблакавала Міністэрства інфармацыі Беларусі, змяніў даменнае імя.
Пра гэта гаворыцца ў звароце выдання.

Каманда сайта піша, што вырашыла вярнуцца ў беларускую даменную зону «by».

«Мы, вядома, маглі некалькі змяніць назву, маглі выкарыстоўваць іншае, але вельмі падобнае даменнае імя. Але мы не жадаем гуляць у дурную гульню «уцякай-даганяй», якую прапануе ўлада, калі без тлумачэння прычын і без усялякага папярэджання блакуе незалежныя інфармацыйныя рэсурсы», – адзначаецца ў звароце.

15 снежня Мінінфарм заблакавала сайт «Беларускі партызан» за «распаўсюд забароненай інфармацыі», пры гэтым не паведаміўшы, якія канкрэтна матэрыялы з апублікаваных на сайце, ставяцца да забароненых да распаўсюджвання.

Каманда сайта прапанавала чытачам падпісацца на Твітэр і Фэйбсук-старонку СМІ, заходзіць на сайт праз браўзер Firefox, выкарыстоўваць сетку віртуальных тунэляў Tor і яго аналагі.

Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-12-17 11:50:09
Апублікаваў народны ізр.-бел. сайт сёе-тое і пра "БП": http://belisrael.info/?p=13470

Каментаваць