«Беларускі пратэст — гэта пажар на балоце». Інтэрвію экс-амбасадара Ігара Ляшчэні, які падтрымаў мірныя пратэсты

Лукашэнка ў адказ на падтрымку мірных пратэстоўцаў звольніў Ігара Ляшчэню з пасады і пазбавіў рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Экс-амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня расказаў у гутарцы са Свабодай пра тое, як прыняў рашэнне падтрымаць мірныя пратэсты, калі скончацца чысткі ў Міністэрстве замежных справаў, чаму ён і іншыя чыноўнікі не ўвайшлі ў Каардынацыйную раду і навошта ўлады няславяць бел-чырвона-белы сцяг.

Ігара Ляшчэню звольнілі з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Славаччыне 24 жніўня — указ падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Раней дыпламат падтрымаў беларусаў, якія выходзілі на акцыі пратэсту ў Мінску ды іншых гарадах пасля прэзідэнцкіх выбараў.


«Я салідарны з тымі, хто выходзіў на вуліцы гарадоў з мірнымі шэсцямі, каб іх голас быў пачуты. Як ураджэнец Жодзіна, я з вамі, рабочыя БелАЗу і заводу цяжкіх штамповак», — сказаў ён у адмысловым відэазвароце.

Гэта быў першы амбасадар Беларусі, які падтрымаў пратэстоўцаў. Ігар Ляшчэня адзначыў, што ён быў у шоку ад гісторый пра катаванні і зьбіццё грамадзянаў яго краіны.

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: