«Беларускі сіндром»: Рыгор Барадулін, Гарашчэня і беларусы

Віталь Рымашэўскі адказаў тым, хто абараняе рыелтара, які абразіў Рыгора Барадуліна


Адкуль такое імкненне ў прадстаўнікоў беларускай незалежнай супольнасці бараніць тых, хто нішчыць іх каштоўнасці, вынішчае іх родную культуру?

За часы доўгага прыгнёту па нацыянальнай прыкмеце ў беларусаў сфармаваўся ўласны своеасаблівы комплекс у стаўленні да прыгнятальнікаў — “беларускі сіндром”. Па аналогіі з “стакгольмскім сіндромам”, многія беларусы спадзяюцца, што агрэсар праявіць паблажку пры ўмове безумоўнага выканання ўсіх яго патрабаванняў, і імкнуцца прадэманстраваць паслухмянасць, апраўдаць дзеянні захопніка.

Але дарма носяць беларускія буквары дзецям правіцеляў у спадзеве, што тыя перастануць нішчыць беларускую мову, дарма залагоджваюць ліслівымі тытуламі “абаронца незалежнасці” тых, для каго незалежнасць краіны нішто перад марамі аб крывавай імперыі СССР. Дарма спрабуюць абараніць Гарашчэню, які і не думаў раскайвацца.

Закладнікі спадзяюцца на спачуванне злачынцы. Але злачынец ніколі не адказвае ўзаемнасцю, бо ён успрымае іх не як жывых людзей, але як сродкі дасягнення сваёй мэты альбо «нацысцкай сволаччу» (а стаўленне да «нацысцкай сволачы», як вядома, адно — вынішчэнне).

Лічыцца, што “стакгольмскі сіндром” праходзіць пасля таго, як тэрарысты забіваюць першага закладніка.

Колькі яшчэ ахвяраў патрэбна, каб беларусы, урэшце, пазбавіліся комплексу віны за тое, што смеюць асуджаць абражальнікаў народных паэтаў, за тое, што жадаюць і маюць права “людзьмі звацца”?..

Віталь Рымашэўскі, bchd.info


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-10-21 14:14:11
Не трэба гэтага рыелтара ні ганіць у каментах (дадатковая вядомасць...), ні апраўдваць. Толькі суд i байкот фірмы: http://belisrael.info/?p=8210
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: