Беларускі суд вынес рашэнне па апецы над сынам на карысць Вікторыі Азаранка

Ленінскі суд горада Мінска прызнаў Вікторыю Азаранка асноўным апекуном над сынам Лео. Каліфарнійскі суд пацвердзіў, што гэта рашэнне мае сілу і на тэрыторыі ЗША.
Фота: instagram.com

Фота: instagram.com

Як паведаміла SPORT.TUT.BY знаёмая з сітуацыяй крыніца, беларускі суд разгледзеў усе спрэчныя пытанні па справе аб апецы над сынам Вікторыі Азаранкі і Білі Маккега яшчэ да перадачы яго ў амерыканскі суд. У тым ліку былі разгледжаны пытанні па месцы жыхарства дзіцяці і парадку ўдзелу ў выхаванні непаўналетняга абодвух бацькоў.

Рашэнні былі прынятыя на карысць дзіцяці з улікам інтарэсаў Азаранка і Маккега. Ленінскі суд горада Мінска прызнаў Вікторыю Азаранка асноўным апекуном (дзіця павінна пастаянна знаходзіцца з маці і можа бачыцца з бацькам у парадку, вызначаным судом). Асноўным месцам жыхарства Леа названая Рэспубліка Беларусь.

Прадстаўнікі Білі Маккега спрабавалі абскардзіць гэтае рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе, але канстытуцыйная скарга была адхіленая. Улетку 2017 года Маккег звярнуўся ў амерыканскі суд з просьбай не ўлічваць рашэнне, прынятае на тэрыторыі Беларусі, і самастойна разгледзець пытанні, якія тычацца месца жыхарства і вызначэння парадку ўдзелу бацькоў у выхаванні непаўналетняга дзіцяці. Пасля вывучэння справы каліфарнійскі суддзя пацвердзіў, што яно магло быць разгледжана на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі і мае законную сілу. На падачу апеляцыі ў бацькі дзіцяці ёсць тры тыдні.

Нагадаем, у ліпені суд Лос-Анджэлеса пастанавіў, што на час разгляду справы аб апякунстве Лео не можа пакідаць горад. Каб не расставацца з сынам, увесь гэты час Вікторыя таксама заставалася на тэрыторыі ЗША.

З-за судовай цяжбы тэнісістка прапусціла некалькі буйных турніраў, у тым ліку Australian Open, US Open, а таксама турніры ў Цынцынаці і новазеландскім Оклэндзе. Правы Вікторыі ў амерыканскім судзе адстойваюць ізраільскі адвакат Зів Вальнэр і амерыканскі юрыст Лора Вассэр.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць