Беларускі святар раскрытыкаваў кіраўніка РПЦ за паводзіны ў Мінску

Клірык мінскага прыходу Міхаіла Арханёла Аляксандр Шрамко звярнуў у Фэйсбуку ўвагу на тое, у якой форме прайшоў візіт патрыярха Кірыла ў Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска.
— Не, я разумею, вядома, што мыць ногі бамжам гэта напружвае. Але ёсць жа такія найпростыя рэчы, якія не патрабуюць ніякага подзвігу. Нават нічога не вартыя. Але цэняцца высока. Можа, хто-небудзь з акружэння патрыярха Кірыла падкажа чале РПЦ ...

Вось цябе чакаюць не адну гадзіну на вуліцы. Цябе. Чакаюць. Яшчэ. Не так шмат, як у былыя гады. Але ўсё ж хтосьці прыходзіць. Камусьці ты цікавы. Нават калі не пускаюць у сабор, куды ўваход толькі па прапусках. Яны прыйшлі і будуць увесь вечар стаяць на вуліцы, задавальняючыся трансляцыяй на экран. Як-быццам яны і так не могуць нагледзецца падобнага на якім-небудзь «Саюзе».

Чаму не даць ім мінімальны жывы кантакт?

Чаму трэба пад’яжджаць на машыне да самай брамы сабора, а пасля выхаду з яе, нават не абярнуцца?

Няўжо так цяжка выйсці хаця б за 100 ці 50 метраў і прайсці некалькі дзясяткаў крокаў, вітаючы і дабраслаўляючы народ?

Сказаць некалькі цёплых слоў, камусьці паціснуць рукі? Бо проста ж... І выйгрыш атрымаеш несуразмерны... Не разумею. Дажыў да пенсіі і не разумею. Як быццам адмыслова... для патрыярха народа як і няма, затое для ахоўнікаў ён ёсць — але толькі як крыніца патэнцыйнай небяспекі.

Можа проста... дэманстратыўная пагарда?

Паводле gazetaby.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Люстэрка
  • 2018-10-15 01:46:40
Хачу давесці чытачам каментар, які даў у Фэйсбуку адзін персанаж. Гэта Вячаслаў Дзіянаў, арганізатар акцый "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Памятаеце, калі людзі выходзілі на вуліцы Менску, моўчкі стаялі і хлопалі? Без усялякіх агучаных патрабаванняў, плакатаў, лозунгаў, сцягоў. А спецслужбы ўсіх здымалі на відэа, выяўляючы тых, хто супраць улады. Затрымлівалі і арыштоўвалі.
Пачытайце, што піша правакатар Дзіянаў, якому паверылі людзі ў 2011 і выйшлі хлопаць на вуліцы:
"Посмотрел страничку этого попа в фейбсуке. Паскуда националист-русофоб. РПЦ в Беларуси надо срочно провести чистку рядов. Это потенциальный раскольник по типу украинских чертей в рясах. Его надо отлучить от церкви и гнать поганой метлой".
https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=10210467528879233&id=1674811867
  • Игорь Лапковский
  • 2018-10-16 11:07:40
В основе неприязни к действиям Киева превозносится раскол православия.
А разве в 17 веке Москва не произвела раскол, запретив всякие контакты Киева с Константинополем?
На каждое действие есть противодействие. Тем более на действие не справедливое.
И ещё. Сейчас говорят, что по предсказаниям истинное православие останется лишь у Руси.
Но ведь после автокефалии Украина вернёт себе имя Киевская Русь.
Поживем посмотрим.