Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады (фота)

Удзень 5 снежня да амбасады Расійскай Федэрацыі ў Мінску дзве дзяўчыны ў нацыянальных строях, якім дапамагаў хлопец, прынеслі гарбуз, які паклалі ля брамы, піша svaboda.org. Перформанс зладзілі актывісты кампаніі «Свежы вецер».



«Гэта стары беларускі, а таксама ўкраінскі і ўвогуле славянскі звычай: калі жаніх не любы, дзяўчына выкатвае яму гарбуз. Як знак такі, што не згодная за яго ісці. У нашым выпадку гэта азначае: давайце сябраваць, але жыць мы будзем у розных дамах, кожны ў сваім», — сказаў журналістам актывіст «Свежага ветру» Сяргей Бульба.
Сяргей Бульба

Сяргей Бульба


Актывіст спрабаваў перадаць расійскаму амбасадару Дзмітрыю Мезенцаву зварот грамадскай кампаніі «Свежы вецер». Аўтары звароту папярэджваюць амбасадара, што будуць бараніць незалежнасць Беларусі «ўсімі даступнымі захадамі ў межах беларускага закону». Дакумент у актывіста не прынялі.


«Ніхто нават не выйшаў. Сказалі па сувязі, каб адправіў зварот па пошце», — распавёў Сяргей Бульба.


Міліцыянты, якія ахоўваюць амбасаду, нікога з удзельнікаў перформансу не затрымлівалі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: