Беларускіх пратэстоўцаў падтрымаў Макс Мірны

Славуты тэнісіст далучыўся да тых спартоўцаў, якіх апошнія дні не пакінулі абыякавымі.

«Мы беларусы — мірныя людзі! Стоп гвалт! Заклікаю міжнародную супольнасць дапамагчы спыніць гвалт у Беларусі! Народ Беларусі — мірныя грамадзяне, якія проста хочуць свабоды ад судовага пераследу і права галасаваць на справядлівых выбарах», — напісаў па-руску і па-ангельску ў інстаграме колішні алімпійскі чэмпіён Максім Мірны.

Раней з патрабаваннем спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў ужо выступалі Дар'я Домрачава, Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка  ды іншыя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: