Беларускіх старшакласнікаў запрашаюць навучыцца медыяпісьменнасці

Медыяпісьменнасць — гэта сучасна, карысна і цікава.
Рress Club Belarus адкрыў набор у Школу Медыяпісьменнасці Media IQ для старшакласнікаў. Гэта другі сезон праекту.

У школе навучаць разбірацца ў свеце медыя, адрозніваць фэйкавую навіну ад сапраўднай і самому ствараць круты кантэнт – фота, відэа, тэксты.

Заняткі будуць праходзіць з канца студзеня па травень 2020 года у Мінску, Гродне, Бабруйску. У школу запрашаюцца ўсе, каму 14-18 гадоў. Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

Дэдлайн падачы заявак: 10 студзеня 2020.

Press Club Belarus – гэта пляцоўка для прафесійнага развіцця медыясупольнасці. Гэта нефармальнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў, ўсіх тых, хто жадае ўдасканаліць журналісцкія ўменні і працаваць у рытме прафесійных стандартаў і трэндаў. Медыяпісьменнасць — гэта актуальныя сучасныя веды, якія дапамагаюць арыентавацца ў свеце медыя, адрозніваць праўдзівую інфармацыю ад несапраўднай, а таксама развіваць уласную кібербяспеку і абараняцца ад кібербулінгу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: