Беларускія аматары «Манчэстэр Юнайтэд» ушанавалі памяць каманды

Каля амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску 6 лютага беларускія аматары футбола ўшанавалі памяць чальцоў «Манчэстэр Юнайтэд», якія загінулі 60 гадоў таму.

Трагедыя здарылася  6 лютага 1958 года ў аэрапорце Мюнхена. У авіякатастрофе з 44 чалавек загінулі 23, сярод іх было 8 гульцоў «Манчэстар Юнайтэд».

У сезоне 1956/57 «Юнайтэд» другі раз запар перамог у чэмпіянаце Англіі і дайшоў да фіналу Кубку Англіі і паўфіналу Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў, стаў першым ангельскім клубам, які прыняў удзел у галоўным еўрапейскім клубным турніры. У наступным, 56-м сезоне, «Манчэстар Юнайтэд» вёў барацьбу за трэці запар чэмпіёнскі тытул, ішоў на другім месцы ў чэмпіянаце Англіі. Але на гэты раз яму давялося перажыць найвялікшую трагедыю ў сваёй гісторыі.

6 лютага 1958 года каманда вярталася дадому з Белграда пасля матчу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, але самалёт зрабіў прыпынак у Мюнхене для дазапраўкі. Пасля дазапраўкі пілоты прадпрынялі дзве спробы ўзлёту, але выявіліся праблемы з-за падвышаных ваганняў у левым рухавіку.


Падчас трэцяй спробы ўзляцець пачаўся моцны снегапад, на ўзлётнай паласе, асабліва напрыканцы, утварылася снежная каша. З-за праблем на паласе лайнер страціў хуткасць, неабходную для ўзлёту, прабіў плот у канцы ўзлётна-пасадкавай паласы і ўрэзаўся левым крылом у дом, які стаяў непадалёк. Ад удару адарваліся левае крыло і частка хваста, пасля чаго левая частка кабіны ўрэзалася ў дрэва. Правым бортам самалёт урэзаўся ў драўляны ангар, у якім стаяў грузавік з гаручым, якое падарвалася.

З 44 чалавек, якія знаходзіліся ў самалёце, 21 загінуў імгненна, а іншыя знепрытомнелі. Пілот закамандаваў усім ацалелым выбірацца з самалёта. Брамнік «Манчэстар Юнайтэд» Гары Грэг, які сам быў цяжка паранены (сур’ёзная траўма галавы, нават на час страціў прытомнасць), гераічна дапамагаў іншым параненым выбірацца вонкі.

Сярод тых, хто загінуў падчас катастрофы, было 8 чальцоў клубу: Джэфф Бэнт (крайні абаронца), Роджэр Берн (крайні абаронца), Эдзі Колман (крайні паўабаронца), Дункан Эдвардс (паўабаронца; выжыў у катастрофе, але сканаў ад раненняў у бальніцы праз 15 дзён), Марк Джонс (цэнтральны паўабаронца), Дэвід Пэгг (левы паўабаронца), Томмі Тэйлар (нападнік), Ліям Уілан (нападнік). Сярод пасажыраў, што загінулі падас трагедыі, былі таксама чальцы трэнерскага штаба клуба — Уолтэр Крыкмер, Бэрт Уоллі і Том Карры.

З-за катастрофы «Юнайтэд» не змог паўнавартасна весці барацьбу за чэмпіёнскі тытул і Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, а ангельскі футбол страціў адну з самых таленавітых маладых каманд у гісторыі.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!